Салігорскіх маладафронтаўцаў аштрафавалі на 5,5 млн
14 красавіка актывісты салігорскага Маладога Фронту прысутнічалі на камісіі па справах непаўнагадовых, дзе разглядаліся адміністрацыйныя пратаколы, складзеныя на маладзёнаў падчас Сацыяльнага мітынгу 2 сакавіка ў Салігорску й Дня Волі 25 сакавіка ў Менску.

Агулам сума штрафаў перавышае 5 мільёнаў рублёў. Маладафронтаўцы будуць абскарджваць рашэньне камісіі ў судзе. У мінулы раз суд прызнаў патрабаваньні камісіі завышанымі й зьменшыў суму штрафу ўдвая.
Маладафронтаўцы, якія ініцыявалі правядзеньне мітынга ў абарону сацыяльных гарантый, зьвязваюць такія жорсткія пакараньні з тым, што дэмакрытычныя сілы пачынаюць дзейнічаць на тым полі, дзе традыцыйна ўлада мела вялізарную падтрымку. Цяпер жа, пасьля скасаваньня ільготаў і імклівага росту коштаў, незадаволенасьць расьце. Вялікія штрафы — гэта спроба запалохаць арганізатараў, што вывелі на вуліцу больш за 300 пэнсыянэраў.