16.02.2016 / 18:12

Ананіч: Журналісты павінны накіраваць усю сваю інфармацыйную сілу на выхаванне патрыятызму 21

Глыбокая патрыятычная журналістыка адыгрывае важкую ролю ў развіцці дзяржавы, заявіла сёння міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч у час узнагароджання пераможцаў штогадовага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл, патрыятычнага выхавання насельніцтва.

«Глыбокая патрыятычная журналістыка, сродкі масавай інфармацыі адыгрываюць важкую ролю ў развіцці беларускай дзяржавы. 2015 год яшчэ раз пацвердзіў упэўнены курс беларускага народа на будаўніцтва незалежнай Беларусі. Нараўне з галоўнымі сімваламі суверэннай Беларусі, якімі з'яўляюцца герб, сцяг і гімн, стаяць нацыянальныя сродкі масавай інфармацыі, інфармацыйная прастора краіны», — сказала Лілія Ананіч.

Міністр падкрэсліла, што сёння, у век новых тэхналогій, велізарная роля СМІ бясспрэчная. «Сродкі масавай інфармацыі ў сваіх лепшых традыцыях, беражліва ставячыся да гістарычнай памяці, у мінулым годзе рэалізавалі многія знакавыя праекты патрыятычнай накіраванасці. Мы бачылі маштабную работу па асвятленні 70-годдзя Вялікай Перамогі. Мы ведаем, што лепшыя журналісты працуюць у сферы асвятлення будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл, расказваючы пра нялёгкія армейскія будні і ўмацоўваючы веру беларускага народа ў тое, што наша армія здольна абараніць рубяжы Айчыны», — дадала яна.

Пры гэтым, паводле слоў Ліліі Ананіч, важна, каб журналісты накіравалі ўсю сваю інфармацыйную сілу на выхаванне падрастаючага пакалення. «Каб тыя мэтавыя ўкіды, якія робяцца з розных бакоў і з'яўляюцца не чым іншым, як спробай расхістаць наша грамадства і дзяржаву, упіраліся ў цвёрдую веру кожнага, у патрыятызм», — падкрэсліла кіраўнік ведамства.

0
Мордехай В. / Адказаць
16.02.2016 / 18:27
Увесь ваш камсамольскі вывадак прафесійных святкавацеляў перамогі па-за кантэкстам сучаснасці.
0
Ranger / Адказаць
16.02.2016 / 18:37
Блытае, падтасоўвае, перакручвае. Патрыятызм - любоў да Айчыны, а не да пляшывага ці рюскава міра. Чаму патрыётаў у Беларусі прэсуюць мянты і садзяць? Ананіч прыдумала нейкі свой патрыятызм, які раней называўся лакействам.
0
Рыгор / Адказаць
16.02.2016 / 18:38
НН, вы мяне падманулі, ха-ха. Калі прачытаць толькі назву артыкула, то можна падумаць што нешта дайшло нават да Ананіч. Але ж яны як ззаўсёды блытаюць дзяржаву з уладай. Таму і патрыятызм у нас розны.
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру