Шведская кампанія Filmlance пераздыме серыял пра мумi-троляў, паведамляе The Guardian.
Туве Янсан, фота з сайта The Guardian
Над стварэннем новай стужкі будуць працаваць прафесіяналы, якія здымалі папулярны серыял «Мост», а таксама ўладальнік «Оскара» Стыў Бокс. Сярод прадзюсараў праекта заўважаны Джон Вулі, вядомы па мультфільме «Баранчык Шон». Паведамляецца, што карціна будзе складацца з 52 серый, кожная па 22 хвіліны. Прэм'ера чакаецца не раней за 2018 год.
Праца над новым серыялам «Мумi-троль — карта да шчасця» стала магчымая дзякуючы набыццю здымачнай кампаніяй спецыяльных правоў на выкарыстанне літаратурнай спадчыны фінскай пісьменніцы Туве Янсан. Па ўмовах дагавора ўнучка пісьменніцы будзе старанна сачыць за стварэннем персанажаў, а таксама ў выпадку неабходнасці ўносіць свае карэктывы.