16.02.2016 / 19:10

Віцебскі малаказавод закупляе ліцэнзійнае ПЗ Microsoft на 328 млн рублёў 8

Адкрытае акцыянернае таварыства «Малако» абвясціла тэндэр на закупку ліцэнзій для праграмнага забеспячэння Microsoft Windows арыентыровачным коштам 328 641 943 рублёў.

Віцебскі малаказавод купляе 2 ліцэнзіі для «Microsoft Windows Server Standard Edition 2012 R2», 5 ліцэнзій для кліенцкай аперацыйнай сістэмы «Windows 10 Professional», а таксама 100 ліцэнзій для тэрмінальнага доступу да сервера «WinRmtDsktpSrvcsCAL 2012 SNGL OLP NL DvcCAL».

Закупка робіцца прадпрыемствам за кошт уласных сродкаў, ліцэнзіі павінны быць пастаўленыя пакупніку да 1 красавіка.

У 2015 годзе за выкарыстанне неліцэнзійнага праграмнага забеспячэння Microsoft Віцебскі алейнаэкстракцыйны завод быў аштрафаваны на 18 млн рублёў, а адкрытае акцыянернае таварыства «Веста» — на 9 млн рублёў.

0
БРСМ / Адказаць
16.02.2016 / 20:15
Мабыць за адкат...
0
Сяржук / Адказаць
16.02.2016 / 20:22
Гэта ўсяго 15000 даляраў, альбо заробак 55 працаўнікоў пры сярэдняй аплаце працы прыблізна 6 000 0000 за месяц.
0
Alcoholic Rattlesnake / Адказаць
16.02.2016 / 20:34
А маглі б адмовіцца ад MS, і значна эканоміць. Вінды, па сутнасці, не маюць альтэрнатыў толькі калі кажам пра патрабаванні школьнікаў-геймераў.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру