Улады Ірака паведамляюць, што трое грамадзян ЗША, выкрадзеных у Багдадзе ў студзені, былі вызваленыя і дастаўлены ў амерыканскую амбасаду.

Наколькі вядома, яны адчуваюць сябе добра.

Мяркуючы па ўсім, яны былі выкрадзеныя байцамі буйнога шыіцкага апалчэння, аднак дакладных пацверджанняў гэтаму пакуль няма.

Выкраданне магло падарваць пазіцыі прэм'ер-міністра Ірака Хайдэра аль-Абадзі, бо дэманстравала яго няздольнасць кантраляваць шыіцкія ўзброеныя фармаванні.

Шыіцкія апалчэнні граюць важную ролю ў барацьбе з экстрэмісцкай арганізацыяй «Ісламская дзяржава».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?