Лідар прэзідэнцкай фракцыі «Блока Пятра Парашэнкі» Юрый Луцэнка ўнёс у Вярхоўную раду Украіны рэзалюцыю аб недаверы кабінету міністраў.

Паводле дадзеных СМІ, рэзалюцыя недаверу кабінету міністраў была падпісана 158 народнымі дэпутатамі пры неабходным мінімуме ў 150 подпісаў.

«Дазвольце вам сказаць, чаму 70% людзей патрабуюць вашай адстаўкі — таму што гэтыя людзі бачаць, што вы спыніліся. Мы ўсе забыліся пах падпаленых шын на Майдане», — заявіў Юрый Луцэнка.

Калі рэзалюцыя не набярэ патрэбнай колькасці галасоў, паўторна ініцыяваць пытанне аб адстаўцы кабінета міністраў дэпутаты змогуць толькі на наступнай сесіі Рады.

Раней прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка папрасіў генеральнага пракурора Віктара Шокіна падаць у адстаўку, што той і зрабіў, а таксама запатрабаваў поўнасцю «перафарматаваць» кабінет міністраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0