Гульня  Leo's Red Carpet Rampage створаная невялікай незалежнай студыяй. Яна заклікае інтэрнаўтаў дапамагчы Леанарда Дзі Капрыа атрымаць запаветны «Оскар». Гульня, якая ўяўляе сабой аркаду, стылізаваная пад старыя васьмібітныя гульні эпохі NES.

Карыстальнікі інтэрнэту ўжо паспелі ацаніць вялікую колькасць жартаў над кінаіндустрыяй, прадстаўленых у гульні.

Гулец павінен дапамагчы Дзі Капрыа пераадолець перашкоды з айсбергаў, якія нагадваюць, што папулярнасць акцёр атрымаў дзякуючы фільму «Тытанік». Таксама акцёр павінен размінуцца з папарацы і Лэдзі Гагай (нагадаем, падчас цырымоніі ўручэння «Залатога глобуса» гледачоў здзівіла рэакцыя Дзі Капрыа на актрысу, калі тая выпадкова зачапіла яго пры выхадзе на сцэну) і абагнаць на чырвонай дывановай дарожцы сваіх галоўных канкурэнтаў Майкла Фасбэндэра і Эдзі Рэдмэйна.

Стваральнікі вырашылі не пакідаць па-за ўвагай і нядаўні канфлікт, звязаны з дыскрымінацыяй цемнаскурых акцёраў на прэміі «Оскар». Гульцам будзе прапанавана знайсці ў натоўпе афраамерыканца.

Нагадаем, Леанарда Дзі Капрыа за сваю кар'еру быў намінаваны на «Оскар» пяць разоў, аднак ні разу не стаў уладальнікам прэстыжнай узнагароды. 88-я цырымонія ўручэння прэміі «Оскар» пройдзе 28 лютага ў Лос-Анджэлесе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?