15.04.2008 / 11:53

Пазьняк параўнаў дэмантаж помніка Багдановічу з парваньнем сьцяга Ціцянковым 19


«11‑га красавіка, адбылася дрэнная падзея, якая па значэньні для народу роўная публічнаму парваньню Сьцяга зграяй Ціцянкова і зьняцьцю Пагоні з Дому Ўраду. Рэжым дэмантаваў помнік Багдановічу ў Менску пад выглядам пераносу ў іншае месца», — зазначае Зянон Пазьняк у артыкуле на сайце «Беларуская салідарнасьць».

Палітык разважае таксама пра мэнтальнасьць беларускага грамадзтва, зьвязвае зь ёй паразу беларускага адраджэньня ў 1992 годзе, называе Суздальцава шпіёнам і бачыць у сакавіцкіх ператрусах і перасьледзе ўдзельнікаў сьвяткаваньня Дня волі «тыповыя дзеяньні акупацыйнага рэжыму і тыповую пазыцыю Масквы».

З поўным тэкстам можна пазнаёміцца на сайце Bielarus.net.

Глядзі яшчэ:
У Менску пачаўся дэмантаж помніка Багдановічу
Пазьняк: Рэжым зьбіраецца забараніць беларускую мову

0
Damavik / Адказаць
15.04.2008 / 12:05
Дэмантавалі, таму што пераносяць бліжэй да вуліцы Багдановіча. Гэта літарально дзесятак метраў ад былога месца. ... Можа не варта займацца домысламі, Зянон Станіслававіч? Гэта не дадае павагі вам.
0
Саянаў / Адказаць
15.04.2008 / 12:22
[web@nn.by: 2.6.10.4., спасылка ёсьць у тэксьце]
0
bL8dy_R8ts / Адказаць
15.04.2008 / 12:42
Пазьняку з Варшавы видаць добра. А мясцовыя падшыванцы, лябецьки-михалевичы-винчуки? прамаучали.
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру