«Мотаршоу» ў Беларусі ў 2016 годзе праводзіцца не будзе, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі кіраўнік ТАА «Рэмарк», якое з'яўляецца арганізатарам шоу, Дзмітрый Ярота.

Мотаршоу—2011

Мотаршоу—2011

«Праводзіць сёлета «Мотаршоу» не будзем. З часу апошняга падобнага мерапрыемства прайшло ўжо больш за тры гады. Мы разумеем, што трэба выходзіць на пляцоўку, трэба мець зносіны з патэнцыяльнымі пакупнікамі. Спадзяюся, да 2017 года сітуацыя зменіцца», — адзначыў Ярота.

Паводле яго слоў, цяпер аўтадылерам нявыгадна ўдзельнічаць у такіх мерапрыемствах. «Возьмем, да прыкладу, Mercedes ці Audi. Да іх стэндаў выстаўляюцца сур'ёзныя патрабаванні, гэта каштуе добрых грошай. Вядома, людзі прыйдуць на выставу, але куды яны паедуць купляць машыны? Хутчэй за ўсё, пасля выставы дзякуй скажуць маскоўскія аўтадылеры», — падкрэсліў Ярота.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?