Невядомыя «замініравалі» два аэрапорта ў Кіевы, паведамляюць інфармагенцтвы.

Спачатку праваахоўнікам паступіла паведамленне аб выбуховым прыстасаванні, закладзеным у адным з тэрміналаў міжнароднага аэрапорта Кіева «Жуляны». Пасля гэтага пачалася экстранная эвакуацыя людзей з будынка, а выкліканыя выбухатэхнікі правялі поўнае абследаванне памяшканняў. На шчасце, трывога аказалася лжывай, і аэрапорт зноў адкрылі для пасажыраў.

Пазней прэс-служба кіеўскага аэрапорта «Барыспаль» таксама заявіла пра атрыманне паведамлення аб мініраванні. Як і ў выпадку з «Жулянамі», інфармацыя не пацвердзілася, і аэрапорт працягнуў працу ў штатным рэжыме. У цяперашні час асобы лжэмінёраў высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?