У выніку магутнага выбуху ў сталіцы Турцыі загінулі па меншай меры 18 чалавек, паведамляе турэцкі тэлеканал NTV са спасылкай на губернатара Анкары Мехмета Кылычлара. Паведамляецца, што раненні атрымалі па меншай меры 45 чалавек.

Гарадская ўлада заяўляе, што выбухоўка была закладзеная ў аўтамабілі.

Мяркуючы па фатаграфіях, апублікаваных euronews Türkçe, у выніку выбуху знішчаны аўтобус.

Таксама паведамляецца, што выбух адбыўся ў гадзіну пік за 300 метраў ад ваеннага штаба ў той час, калі аўтобус з вайскоўцамі праязджаў побач.

Некалькі машын загарэлася. Выбух выклікаў моцны пажар, цёмны дым ад якога быў бачны з розных частак горада. Паліцыя пакуль не назвала прычын выбуху.

Прэм'ер-міністр Турцыі Ахмет Давутаглу адмяніў сваю паездку ў Брусель, паведамілі ў офісе палітыка.

Агенцтва Рэйтэр паведамляе, што выбух пашкодзіў будынак інтэрната вайскоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0