У Мастоўскім раёне Гарадзенскай вобласьці загінула каля 2‑х тысяч квадратных мэтраў лесу.

Жывёлагадоўчы комплекс «Каўшова» быў пабудаваны больш як 30 гадоў таму ўсяго ў двух дзясятках мэтраў ад ляснога масіву. Ягоныя сьцёкавыя канавы ад узьлеску аддзяляе толькі прасёлачная дарога. Аднак сваю датычнасьць да гібелі дрэваў у гаспадарцы цалкам адмаўляюць.

Каб вызначыць дакладную прычыну гібелі лесу, спэцыяльная камісія зь Менску правяла поўную біялягічную экспэртызу. На лябараторны аналіз узятыя пробы грунту, каранёў і драўніны. Аднак ужо папярэдняе вывучэньне ўзораў сьведчыць пра тое, што прычына гібелі маладога лесу ў сьцёкавых водах СВК.

Калі віна гаспадаркі «Каўшова» будзе даказаная, то штрафныя санкцыі складуць больш як 150 мільёнаў рублёў.

Паводле СТВ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0