Дачнікі не змаглі ў мінулую суботу ўціснуцца ў прыгарадны цягнік Берасьце—Ўладава на станцыі Берасьце‑Паўднёвае .

Абураныя тым, што ім не хапіла месца ў перапоўненых вагонах, яны жывой сьцяной сталі на рэйкі й перакрылі саставу дарогу.

Кіраўніцтва чыгункі было вымушана празь колькі гадзін падаць сюды іншы састаў з дадатковымі трыма вагонамі. У яго пераселі пасажыры затрыманага цягніка й тыя, каму не знайшлося ў ім месца.

Дачнікі, хоць і са спазьненьнем, але дабраліся да сваіх зямельных участкаў.

Паводле: Фёдар Муха, «Рэспублiка»

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0