Культура

Дзінь-дзілінь! Зноў пара гуляць у казкі! — аўдыёпрэм’ера казак Сяргея Вітушкі

На Tuzin.fm – інтэрнэт-прэм’ера аўдыёпраекту «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі», які складаецца з 12 казак аўтарства Сяргея Вітушкі ў выкананьні вядомых у Беларусі асобаў і прысьвячаецца ўсім тым, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту і абставінаў.

Аўдыёпраект «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» выйшаў на дысках пры жыцьці аўтара казак – Сяргея Вітушкі роўна чатыры гады таму. Яго рэалізаваў партал Tuzin.fm разам зь Беларускім Радыё Рацыя, а паўдзельнічалі ў запісе вядомыя музыкі, паэты і пісьменнікі, акторы, артысты і нават дыплямат. Сяржук Вітушка, ужо цяжкахворы, пачуў свае казкі ў іх выкананьні, прыехаў у 2012 годзе на прэзэнтацыю ў Менск зь Вільні, дзе жыў апошнія 20 год. У тым жа 2012 годзе, 2 ліпеня, ва ўзросьце 47 год ён пайшоў у іншы сьвет. Родныя кажуць, што гэты праект крыху працягнуў яму жыцьцё.

Ужо даўно разышоўся наклад дыску з гэтымі казкамі, а людзі пастаянна пытаюцца дзе іх знайсьці. З нагоды 4-годзьдзя праекту прэзэнтуем яго цяпер цалкам у сеціве.

У праекце «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» узялі ўдзел народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, пісьменьнікі Уладзімер Арлоў, Адам Глёбус, Андрэй Хадановіч, тэле- і радыёвядучая Тамара Лісіцкая, акторка Ганна Хітрык, тагачасны амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, сьпевакі Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч, Алег Хаменка, Алесь Камоцкі, Сяржук Сокалаў-Воюш. Кожны зь іх агучыў адну з казак аўтарства Сяргея Вітушкі, беларускага пісьменьніка з Вільні.

 Ідэя праекту належыць гісторыку Сяргею Харэўскаму, які задумаў зрабіць аўдыёпрацяг выдадзенай у 2011 годзе кнігі Сяргея Вітушкі ў аздабленьні Міхала Анемпадыстава. Яна стала пераможцай у намінацыі «Дзіцячая літаратура» на Радыё Свабода і заняла пачэсную пазыцыю ў агульным рэйтынгу беларускіх навінак. Але сам аўтар яе ня мог убачыць. Так склаўся лёс, што праз хваробу ён страціў зрок. Таму зноў талакой, як і ў колішнія легендарныя часы, неабыякавыя людзі зьдзейсьнілі яшчэ адзін цуд – пераўвасобілі літары ў гукі, стварыўшы гэтую гукавую кнігу казак Вітушкі. Такім чынам яе пачуў і сам герой, і тысячы іншых людзей па ўсім сьвеце.

Адным файлам можна спампаваць адным файлам па спасылцы

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей20

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?1

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме17

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў3

У Мінску дэмантавалі памятныя знакі ў гонар міліцыі. Яны не прастаялі і двух гадоў ФОТАФАКТ6

У Еўропе нараджальнасць на гістарычна найніжэйшым узроўні. І нават прасямейная палітыка не дапамагае5

Беларусам з 11-месячным дзіцём не далі паляцець на Кіпр па польскім праязным дакуменце. Дачапіліся да дзіцяці12

На матчы беларускіх футбалістаў у Грузіі заўзятараў прымушалі прыбіраць БЧБ-сцягі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей20

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць