18.02.2016 / 17:53

Студэнтам рассылаюць спіс забароненых арганізацый і пагражаюць адлічэннямі за выхад з дому ў «крытычныя даты» 25

17 лютага ў сацыяльнай сетцы Укантакце з акаўнта Віктара Серага, студэнта БДМУ, было распаўсюджана сярод студэнтаў і трэціх асоб такое паведамленне:

Старастам груп прапануецца правесці «прафілактычныя гутаркі» і «інфармацыйныя гадзіны» аб непажаданым удзеле студэнтаў у дзейнасці гэтых арганізацый, таму што іх дзейнасць — «мэтанакіраванае з боку іншых сіл увядзенне ў зман з элементамі антыдзяржаўнага характару».

Прарэктар БДМУ па выхаваўчай рабоце Уладзімір Аляксандравіч Манулік адмовіўся каментаваць дзеянні свайго студэнта і запрасіў карэспандэнта «Нашай Нівы» на асабістую сустрэчу на наступным тыдні.

А такі ананімны допіс учора з'явіўся у суполцы «УКантакце» «Гэта Мінск, дзетка!»

Асамблея НДА Беларусі паведамляе, што такія лісты, акрамя БДМУ, распаўсюджваюць у БДУ і БДУІР.

У прэс-службе БДУ нам адказалі, што афіцыйных інструкцый ім не паступала. З прэс-службай БДУІР звязацца пакуль не ўдалося.

Пералічаныя ў паведамленні арганізацыі з'яўляюцца зарэгістраванымі. Так, «Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання» працуе ў рамках інфармацыйна-практычнай установы «Студэнцкая фабрыка думкі» ад 3 верасня 2013 года, «Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў» афіцыйна зарэгістраваны як інфармацыйна-асветніцкая ўстанова, а «Студэнцкая рада» з'яўляецца прафсаюзнай групай у складзе Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, створанай 21 жніўня 2008 года.

ІА

0
алек.ru / Адказаць
18.02.2016 / 18:04
А чаму у спiсе няма брсм?
0
Прогосударственный характер / Адказаць
18.02.2016 / 18:05
виктор серый https://vk.com/id132652267
0
Леся / Адказаць
18.02.2016 / 18:17
А что критического в 17 февраля? А 8 марта?
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру