У інтэрнэце з'явіўся дакументальны фільм «Дэбальцава», які распавядае пра бітву вакол усходнеўкраінскага горада, што стаў мэтай масіраванага наступу расійскіх рэгулярных войск і баевікоў.

Гэтак незалежныя следчыя сабралі доказы таго, што ў баях маглі ўдзельнічаць 5-я і 6-я асобныя танкавыя брыгады Узброеных Сіл Расіі. 

Наступ пачаўся ў студзені 2015 года, хоць, паводле першых Мінскіх дамоўленасцяў, горад павінен быць заставацца ў руках украінскіх войскаў.

Аднак хуткай перамогі расейцы не атрымалі. У многіх баях перамога заставалася за ўкраінскай арміяй.

Атакі працягнуліся нават пасля заключэння 12 лютага другіх Мінскіх дамоўленасцяў, да падпісання якіх баевікі спадзяваліся ліквідаваць амаль цалкам акружаную ўкраінскую групоўку.

Баі скончыліся толькі 18 лютага паразай і адступленнем украінцаў, аднак многія прарасейскія баявікі, у тым ліку вядомы Ігар Гіркін-Стралкоў, палічылі страты войскаў «ДНР» і «ЛНР» празмерна высокімі і прызналі заўважны рост баяздольнасці ўкраінскай арміі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?