Нацыянальны банк сумесна з дзяржорганамі прадаўжае работу па ўстараненні практыкі фарміравання тарыфаў і намініравання плацяжоў у замежнай валюце, паведамілі ў Нацыянальным банку па выніках пашыранага пасяджэння праўлення.

«Паступова будуць рабіцца захады па адмове ад прывязкі да даляра ЗША або еўра пры вызначэнні цэн, ставак па арэнднай плаце, мытных пошлін і іншых плацяжоў», — адзначылі ў Нацбанку.

Як было адзначана ў ходзе пасяджэння, ажыццёўлены Нацбанкам у 2015 годзе пераход да рэалізацыі грашова-крэдытнай палітыкі ў рэжыме манетарнага таргетавання садзейнічаў дасягненню асноўнай мэты — зніжэнню інфляцыі да ўстаноўленага на год мэтавага параметра не больш як 12 працэнтаў. Пры гэтым базавая інфляцыя знізілася з 14,6 працэнта ў 2014 годзе да 11,3 працэнта ў 2015 годзе.

«Пераход з пачатку 2015 года да больш гібкай курсавой палітыкі, сфакусіраванай на павышэнні ролі рыначных механізмаў у курсаўтварэнні, даў магчымасць забяспечыць своечасовую рэакцыю абменнага курса на змяненне знешніх умоў, перш за ўсё — дынамікі расійскага рубля, і садзейнічаў падтрыманню цэнавай канкурэнтаздольнасці беларускага экспарту», — канстатавалі прадстаўнікі рэгулятара.

Улічваючы значнасць уплыву валютнага канала на эканамічныя ўмовы ў краіне, у 2015 годзе быў рэалізаваны шэраг мер па дэдаларызацыі эканомікі, у выніку чаго, у прыватнасці, удалося істотна знізіць ступень уплыву дынамікі абменнага курса на інфляцыйныя працэсы.

Па выніках 2015 года прырост прамежкавага арыенціра манетарнай палітыкі — сярэдняй шырокай грашовай масы - склаў амаль 41 працэнт. Асноўнай прычынай росту гэтага паказчыка стала пераацэнка валютнага складніка ў выніку аслаблення курса беларускага рубля. Па фіксаваным курсе сярэдняя шырокая грашовая маса павялічылася на 0,5 працэнта, што ніжэй за прагноз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?