Славенія з сённяшняга дня зрабіла значна больш жорсткімі абмежавальныя меры па прыёме мігрантаў на сваіх прыгранічных пунктах. Пра гэта заявіла міністр унутраных спраў краіны Вясна Жнідар.

«Мы дзейнічаем яшчэ гуманна, а так маглі б наогул закрыць мяжу», — заявіла Жнідар. Паводле яе слоў, уведзеныя раней абмежаванні ў выглядзе дазволу на ўезд у краіну толькі тым мігрантам, якія хочуць атрымаць прытулак у Германіі і Аўстрыі, цяпер узмоцненыя і колькаснымі паказчыкамі.

«Мы ўводзім квоты, аналагічныя аўстрыйскім, — заявіла міністр. — Цяпер Славенія будзе прымаць не больш за 3,2 тыс. мігрантаў у дзень для транзіту і не больш за 80 чалавек з тых, хто хоча падаць прашэнне аб атрыманні статусу бежанца ў краіне», — пракаментавала сітуацыю міністр.

Па словах Жнідар, прынятыя меры былі ўзгодненыя загадзя. «Мы знаходзімся ў цесным узаемадзеянні па сітуацыі з мігрантамі з нашымі аўстрыйскімі калегамі і атрымалі папярэджанні загадзя, — распавяла міністр. — Я спадзяюся, што з Харватыяй у нас таксама не будзе рознагалоссяў па гэтым пытанні», — падагульніла яна.

Па словах Жнідар, для «Славеніі застаецца вельмі важным тое, як будзе паводзіць сябе Харватыя». «Мы спадзяемся, што Заграб не працягне вясці палітыку хутчэйшай перапраўкі мігрантаў праз сваю тэрыторыю ў краіны Еўропы», — дадала міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?