Пра гэта мадэльер сказаў у інтэрв'ю Еўрарадыё, адказваючы на пытанне пра памер жыроўкі (квітантацыі за камунальныя плацяжы за студзень).

У мадэльера Сашы Варламава, пасля таго, як ён заплаціў 650 тысяч за кватэру (камуналка, святло, тэлефон, ахова) застаецца 300 тысяч на жыццё. Бо пенсія, якую атрымлівае куцюр’е — усяго 940 тысяч рублёў. Ён даўно не набывае сабе рэчаў, ходзіць у тым, што купіў пяць гадоў таму, не есць мяса, харчуецца малаком, тварагом і хлебам:

«Я жыву на дзесяць тысяч у дзень. Працаваць мне забаронена: патэнцыйныя працадаўцы ў свой час атрымалі тэлеграму «Варламава на працу не браць». Як я буду выкручвацца з сітуацыі? Я збіраюся стаць з шапкай у пераходзе на Якуба Коласа. І няхай здымаюць, фатаграфуюць: Саша Варламаў, ганаровы грамадзянін Рыма, стаіць з шапкай у пераходзе на Якуба Коласа, каб выжыць. Не выключаю, што буду прасіць, каб мяне прыняла якая-небудзь дзяржава».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0