19.02.2016 / 20:24

Актывіст Майдану абверг «прызнанне ў забойстве сілавікоў» 26

Актывіст Еўрамайдану ў Кіеве, львавянін Іван Бубенчык шукае журналіста Івана Сіяка, з мэтай абвяржэння скандальнага інтэрв'ю, у якім гаворыцца пра забойства двух сілавікоў у дні Рэвалюцыі Годнасці.

Пра гэта ў пятніцу, 19 лютага, паведамляе «Щоденний Львів».

Па словах Бубенчыка, ён даваў інтэрв'ю Сіяку, аднак нічога не казаў пра тое, што забіў стрэлам з аўтамата двух «беркутаўцаў».

«У тэлефоннай размове… Бубенчык сказаў, што ўчора ў Кіеве сапраўды сустракаўся з незнаёмым да гэтага часу чалавекам, які назваўся Іванам Сіякам (дакументаў ён не паказваў), і даў яму інтэрв'ю-успамін. Аднак пра такія два забойствы Іван Бубенчык не распавядаў і цяпер сам шукае Івана Сіяка, каб той абверг распаўсюджаную ім ілжывую інфармацыю на сайце Bird In Flight», — гаворыцца ў тэксце.

У публікацыі прыводзіцца відэа з успамінамі Бубенчыка. «Карэспандэнт «ЩЛ» перагледзеў гэтае відэа — у ім ні слова пра забойствы. А распаўсюджана яно на канале ў You Tube, што называецца на рускай мове «Иван Бубенчик». Адно відэа на ўвесь канал», — гаворыцца ў тэксце. Таксама ў артыкуле адзначаецца, што ёсць яшчэ іншы канал з назвай на ўкраінскай мове («Іван Бубенчик») і там гэтага відэасюжэту няма.

0
алекс / Адказаць
19.02.2016 / 20:34
Ещё один эпизод информационной войны. По российским новостям поди уже трындят об этом "признании" во всю силу. Распятый мальчик, изнасилованная девочка, майдан первый начал. Этот список будет продолжен.....
0
Ляля / Адказаць
19.02.2016 / 20:46
Э-эй. Тролi. Дзе вы ? У вас , як зауседы, аблом
0
askrealp / Адказаць
19.02.2016 / 21:11
алекс, Расейскiя сродкI таксама рэагавалI на дакументарый ББС ( iншая гiсторыя, люты 2015), дык што гэта значыць, што ŷсе расейскага боку толькI трымаюцца? Не, давайце ŷжо аб'ектыŷна хоць самI сабе пытаннI задаваць - хто пачаŷ крывавы хаос на Майдане? I шукаць, не чытаючы што расейскiя сродкI перадрукоŷваюць.
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру