У свет выйшаў новы нумар (№16) часопіса перакладной літаратуры «Прайдзісвет». 

У школе мы даведваемся, што ў літаратуры, як і ў вайны, не жаночае аблічча.

Але ці так гэта насамрэч? Заходняя фемінісцкая крытыка, а затым і гендарныя даследчыцы ўжо некалькі дзесяцігоддзяў, з аднаго боку, адкрываюць творы незаслужана занядбаных жанчын-пісьменніц, а з другога — звяртаюцца да вывучэння творчасці сучасніц, а таксама асаблівасцяў жаночага чытання і пісьма, тым самым робячы бараду сярэднестатыстычнага літаратара ўсё радзейшай і надаючы яму ўсё больш жаночых рысаў.

У беларускім літаратуразнаўстве не прынята глядзець на літаратуру з гендарнай перспектывы. Мы спажываем сучасную заходнюю культуру, на якую ў многім паўплывалі гендарныя даследаванні, аднак самі амаль не наважваемся прыкласці гендарныя лякалы да ўласнай літаратурнай сітуацыі. Школьны літаратурны канон зацэментаваўся.

У новым нумары «ПрайдзіСвета», узброіўшыся рознымі інструментамі, пісьменніцы, літаратурныя крытыкі, перакладчыцы, выкладчыцы і даследчыцы літаратуры, а таксама іх калегі-мужчыны спрабуюць паставіць пад сумнеў непахіснасць беларускага канону.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?