Такую заяву зрабіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў 20 лютага на пасяджэнні Савета міністраў, паведамляе прэс-служба ўрада.

БелТА

БелТА

Асноўнымі задачамі для ўрада, міністраў, старшыняў канцэрнаў і мясцовай улады кіраўнік Саўміна назваў нарошчванне экспарту і рацыянальнае імпартазамяшчэнне, якія забяспечваюць збалансаванасць знешняга гандлю; зніжэнне выдаткаў і скарачэнне запасаў гатовай прадукцыі; забеспячэнне жорсткай кадравай і вытворчай дысцыпліны; разняволенне прадпрымальніцкай ініцыятывы.

«Наш галоўны рэзерв — гэта кадры, іх нацэленасць, жаданне працаваць і патрабавальнасць да сябе і навакольных», — падкрэсліў Кабякоў.

Паводле яго слоў, ва ўрадзе ўсебакова разгледжаныя рэзервы для вырашэння мэтавых задач — далейшай таварнай і геаграфічнай дыверсіфікацыі экспарту, вяртання пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці, рацыянальнага імпартазамяшчэння, аптымізацыі выдаткаў, скарачэння запасаў гатовай прадукцыі.

«Усе рашэнні прынятыя, кожнаму даведзеныя задачы, ключавыя паказчыкі эфектыўнасці, — нагадаў Кабякоў. — Трэба завяршыць гэтую працу па прадпрыемствах, замацаваць у бізнес-планах зацверджаныя задачы».

Сёлета ў Беларусі, адзначыў Кабякоў, аднавілася работа так званага клуба крэдытораў. На гэтай пляцоўцы павінны быць выпрацаваныя ключавыя рашэнні па фінансавай стабілізацыі прадпрыемстваў, якія трапілі ў складаную эканамічную сітуацыю, заявіў прэм'ер. Неабходнымі ўмовамі для гэтага з'яўляюцца, перш за ўсё, зніжэнне выдаткаў, разгрузка складоў, комплексная рэалізацыя мер па фінансавым аздараўленні.

«Павінны быць рэальна пралічаныя фінансавыя патокі, якія дазваляюць абслугоўваць даўгавыя абавязацельствы і забяспечыць рост рублёвай і валютнай выручкі. Пасля гэтага магчымыя пры неабходнасці меры падтрымкі, — заявіў Андрэй Кабякоў. — Як гаворыцца ў вядомым творы, «спачатку крэслы, потым грошы». «Але па рэсурсы для «латання дзірак», якія ўтварыліся з-за безгаспадарнасці і няўмення працаваць, прашу не звяртацца», — заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?