20.02.2016 / 17:07

У Пакістане экстрэмісты ўзарвалі школу для дзяўчат 3

На паўночным захадзе Пакістана ў раёне Паўночны Вазірыстан (тэрыторыя «зоны плямёнаў») экстрэмісты ўзарвалі будынак пачатковай школы для дзяўчынак, размешчанай у акрузе Ціарза. Як паведаміла газета The Express Tribune, у выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Выбух адбыўся ўначы, калі ў школе нікога не было. Адказнасць за напад узяла на сябе групоўка пакістанскіх экстрэмістаў-талібаў «Тэхрык-і-талібан Пакістан».

Падобныя вылазкі экстрэмістаў у пакістанскай «зоне плямёнаў» (рэгіён на паўночным захадзе Пакістана) не рэдкасць. Ісламісты лічаць свецкую адукацыю антыісламскай.

0
mikola ramanau / Адказаць
20.02.2016 / 17:52
Idyioty !
0
Cynic / Адказаць
20.02.2016 / 19:40
Незнание — сила, мда.
0
Блрс / Адказаць
20.02.2016 / 23:45
Цікава, а якую адукацыю на думку гэтых невукаў меў на ўвазе прарок Мухамад ﷺ , калі казаў: "За ведамі не лянуйцеся ісці нават у далёкі Кітай, таму што набыццё ведаў ёсць самы галоўны абавязак мусульманіна". Хіба ў тыя часы была магчымасць у Кітаі атрымаць рэлігійныя ісламскія веды? У каго? Гэта сёння ў адным толькі Пекіне больша за 70 мячэцяў, а колькі там было мусульманаў 14 стагоддзяў таму? Кітай адрозніваўся высокім узроўнем ведаў у так званых свецкіх навуках, а не шарыяцкіх. Атрымліваецца, што тэзіс пра антыісламскасць "свецкіх" ведаў супярэчыць асновам рэлігіі. Вядома, сама адукацыйная сістэма можа быць прасякнутая антыісламізмам, але наўрацці такое магчыма ў Ісламскай Рэспубліцы Пакістан… Разважанні разважаннямі, але злачынства здзейснена - застаецца толькі задацца старажытнарымскім пытаннем: “Cui prodest?”
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру