Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл заклікаў каталікоў і праваслаўных сумесна змагацца з «дэхрысціянізацыяй чалавечай цывілізацыі XXI стагоддзя».

З такім заклікам патрыярх выступіў пасля набажэнства ў Рыа-дэ-Жанейра. У прыватнасці, Кірыл сказаў, што праваслаўныя і каталікі могуць сумесна «адказваць на цяжкія выклікі планетарнага маштабу».

«У нас працягваюць заставацца нейкія дактрынальныя разыходжанні, але ніхто не перашкаджае нам, узяўшыся за рукі, змагацца за тое, каб спыніліся ганенні, выцясненні хрысціянскіх каштоўнасцяў з сучаснага свету», — дадаў ён.

Патрыярх Кірыл упершыню знаходзіцца ў Бразіліі з афіцыйным візітам. За тры дні ён плануе наведаць сталіцу краіны — горад Бразіліа, Рыа-дэ-Жанейра і Сан-Паўлу.

label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?