Еўропа павінна падтрымаць тых, хто ў Беларусі змагаецца за дэмакратыю, і тых, хто знаходзіцца ў беларускіх турмах па палітычных матывах.

Пра гэта заявіла федэральны канцлер Германіі Ангела Меркель, адказваючы на пытанні дэпутатаў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы пасля завяршэння свайго выступлення падчас веснавой сесіі ПАСЕ. Аб гэтым паведаміла БелаПАН кіраўнік брусельскага офіса грамадскай арганізацыі «За дэмакратычную Беларусь» Вольга Стужынская.

Пры гэтым А.Меркель падкрэсліла, што гаворыць ад імя сваёй партыі — Хрысціянска‑дэмакратычнага саюза.

Адказваючы на пытанне аб тым, як Еўропа можа дапамагчы беларускім прыхільнікам дэмакратычных пераўтварэнняў, канцлер ФРГ заявіла пра неабходнасць «распаўсюджвання інфармацыі аб тых, хто знаходзіцца ў беларускіх турмах па палітычных матывах, каб яны не думалі, што на іх забыліся».

А.Меркель выказала меркаванне, што спробы вярнуць Беларусь у дэмакратычную супольнасць краін Еўропы «завершацца поспехам».

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0