Хілары Клінтан з невялікай перавагай выйграла кокусы (папярэднія выбары) у Невадзе. Яна набрала 52,7%; яе супернік — Берні Сандэрс — каля 47%. На двух участках Клінтан і Сандэрс атрымалі аднолькавую колькасць галасоў, у выніку чаго пераможцу давялося вызначаць на ігральных картах.
У абодвух выпадках перамагла Хілары Клінтан. У горадзе Парамп яе прадстаўнік выцягнуў туза, у той час як прадстаўнік Сандэрса дастаў з калоды шасцёрку. У Карсан-Сіці за Клінтан выцягнулі дзявятку, а за Сандэрса - сямёрку.
У Невадзе пераможца кокусаў у выпадку нічыёй вызначаецца па картах, у адпаведнасці з правіламі правядзення папярэдняга галасавання ў дэмакратаў.
wsj.com
У той жа час на кокусах у Аёве падкідваюць манетку. Там таксама перамагла Хілары Клінтан.
У шасці выпадках з шасці яе прадстаўнікі адгадвалі патрэбны бок. У выніку Клінтан перамагла Сандэрса, але разрыў паміж імі склаў долі працэнта.