«У панядзелак 22 лютага ў Мінску адбудзецца чарговы мітынг у падтрымку ІП. Падтрымоўваю гэты мітынг, —  напісаў у сябе ў фэйсбуку экс-кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч — але прапаную перад яго пачаткам прыйсці да прыёмнай Адміністрацыі прэзідэнта і прынесці з сабой заявы з патрабаваннем адмены ўказа 222, адмовы ад абмежаванняў на атрыманне і асабісты ўвоз рэчаў з-за мяжы, зніжэння цэнаў паслуг ЖКГ. Заявы можна і не аддаваць, але варта прыйсці адначасова, каб самым фактам нашага масавага прыходу мы маглі паказаць нашую нязгоду са спробай улады за наш кошт ліквідаваць наступствы свайго бязглуздага кіравання эканомікай», — заклікае Статкевіч. 

«Гэта вашае законнае права прыходзіць у тую прыёмную са сваімі пісьмовымі ці вуснымі патрабаваннямі. Для таго ж тая прыёмная і існуе. Ніякіх дазволаў для гэтага не патрабуецца», — тлумачыць Статкевіч.

Першая публічная акцыя пратэсту прадпрымальнікаў адбылася ў мінулы панядзелак 15 лютага. Нягледзячы на сваю стыхійнасць, яна аказалася нечакана шматлюднай. У ёй узялі ўдзел каля 800 чалавек.

Пратэстоўцы патрабуюць як адмены ўказа 222, так і змены палітычнага і эканамічнага курсу краіны.

Прадпрымальнікаў падтрымалі лідары апазіцыі Анатоль Лябедзька, Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец. 

Таццяна Караткевіч і Анатоль Шумчанка да акцыі 15 лютага не далучыліся.

«Хто не баіцца, прыходзьце — я там буду», — падкрэсліў Мікалай Статкевіч.

* * *

NN.BY будзе весці анлайн-рэпартаж з цэнтра Мінска заўтра, 22 лютага.

Анлайн-рэпартаж з акцыі пратэсту 15 лютага стаў самым чытаным матэрыялам на NN.BY за мінулы тыдзень: У цэнтры Мінска прайшла акцыя пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?