Польскае Міністэрства замежных спраў і брытанская амбасада ў Польшчы выдалі супольную заяву ў падтрымку тэлевізіі Белсат.

«Перадачы тэлевізіі, якія трансьлююцца пераважна на беларускай мове, даюць беларусам доступ да аб’ектыўнай і дакладнай інфармацыі пра падзеі ў іх краіне, Эўропе й сьвеце. Акрамя гэтага тэлевізія рыхтуе забаўляльныя, сатырычныя й адукацыйныя праграмы,» — зазначана ў заяве.

Сёлета 1 красавіка брытанская амбасада ў Варшаве абавязалася выдзяліць сродкі на пакупку ноўтбукаў для журналістаў Белсату. Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што Польшча павялічыць сродкі на дапамогу тэлевізіі Белсат, каб кампэнсаваць страты журналістаў падчас вобшуку й канфіскацыі тэхнікі беларускай міліцыяй.

МЗС Польшчы й брытанская амбасада заахвочваюць іншыя амбасады й арганізацыі падтрымаць дзейнасьць тэлевізіі Белсат.

Паводле Польскага радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0