22.02.2016 / 12:57

Лукашэнка патрабуе публічна пасадзіць тых, хто «прыдумаў балду» з тарыфамі на ЖКГ 72

Аляксандр Лукашэнка сёння, заслухоўваючы даклад аб падатковай і акцызнай палітыцы ў 2016 годзе, выказаў абурэнне з нагоды сітуацыі з тарыфамі на ЖКП.

Кіраўнік краіны азнаёміўся з сітуацыяй з коштам жыллёва-камунальных паслуг.

«Мы быццам там усё палічылі?» — нагадаў ён. Старшыня Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў канстатаваў, што неабходныя разлікі былі праведзеныя, але з прымяненнем на практыцы атрымалася з дакладнасцю да наадварот, усё было зроблена, што называецца, «ад балды».

«Значыць, надзеньце кайданкі тым, хто не выканаў даведзеныя па маім загадзе тарыфы. Надзеньце і публічна пасадзіце дзясятак-другі чалавек. Усё стане на свае месцы, — запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

— Тут павінен быць спіс, хто гэтую «балду» прыдумаў. Хопіць з імі жартаваць. Мы тут нешта лічым, плануем, а яны робяць усё па-свойму».

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка даручыў, каб да 1 сакавіка старшыня КДК, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта, прэм'ер-міністр прадставілі яму разлікі тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі.

«Вываз смецця, асвятленне, ліфт, уборка, цеплавая энергія, цёплая і халодная вада, газ, электраэнергія — усё падлічыць і пакласці мне гэтыя тарыфы», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў, што службовыя асобы, якія не дадуць рады дадзеным сёння даручэнням, панясуць за гэта адказнасць.

0
Таццяна / Адказаць
22.02.2016 / 13:03
ох какой хороший царь а бояре плохие! Саша, сыходзь! беларусы не такія дурныя, як ты думаеш!!!
0
Помні і не забывай / Адказаць
22.02.2016 / 13:05
Кайданкі плачуць па табе....
0
янукович, г. Растоу / Адказаць
22.02.2016 / 13:06
Сыходзь, пакуль народ не надзеу кайданки...
Паказаць усе каментары/ 72 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру