Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі пачало распрацоўку новых узораў вадзіцельскіх пасьведчаньняў. Пра гэта паведаміў намесьнік міністра ўнутраных спраў — начальнік галоўнага ўпраўленьня грамадзкай бясьпекі й спэцыяльнай міліцыі, генэрал‑маёр міліцыі Віктар Філістовіч.

Паводле яго слоў, плянуецца, што канчатковы варыянт новага вадзіцельскага пасведчаньня зьявіцца да 2011 году. У параўнаньні зь цяперашнім яно будзе мець дадатковую ступень аховы.

Акрамя таго, новыя вадзіцельскія правы будуць цалкам адпавядаць міжнародным патрабаваньням да гэтага тыпу дакумэнта, што дасьць іх уладальнікам дадатковыя перавагі пры знаходжаньні за мяжой.

Тым ня менш, пасьля ўвядзеньня пасьведчаньня новага ўзору праводзіць поўную іх замену ў Беларусі не плянуецца. На першапачатковым этапе яны будуць выдавацца толькі тым, хто атрымлівае правы першы раз, удакладніў намесьнік міністра.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0