12 адміністрацыйных пратаколаў складзена на кіроўцу-пенсіянера з Полацка, за якім паўгадзіны ганялася Дзяржаўтаінспекцыя горада, паведамілі ў аддзяленні агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

21 лютага ў Полацку супрацоўнікі мясцовага аддзела дэпартамента аховы на праспекце К.Маркса заўважылі аўтамабіль «Джылі», які рухаўся па сустрэчнай паласе. Праваахоўнікі пачалі пераслед парушальніка, паведаміўшы пра гэта ў дзяжурную частку. Спыніўшыся на старым мосце Полацка, кіроўца зачыніўся ў аўтамабілі, а калі да яго падышоў інспектар ДПС ДАІ, паспрабаваў зноў уцячы. Гоншчык паспеў зрабіць яшчэ некалькі кругоў па прыватным сектары, пакуль шлях яму не заступіў эвакуатар. Спробы ўцекача аб'ехаць тэхніку праваліліся, у рэшце рэшт ён быў затрыманы.

Аказалася, што пенсіянер неаднаразова прыцягваўся за кіраванне аўтамабілем без правоў. У гэты раз на мужчыну было складзена 12 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за ДТЗ (у запале пагоні ён зачапіў іншы транспартны сродак).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0