Забарона на лоўлю шчупака ўводзіцца ў Беларусі з 1 сакавіка, паведамілі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

У перыяд з 1 сакавіка па 15 красавіка ў адпаведнасці з пунктам 107 Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства вылаў шчупака звычайнага забаронены. У Віцебскай вобласці забарона будзе дзейнічаць з 9 сакавіка па 25 красавіка.

Шчупак па тэрмінах нерасту апярэджвае ўсіх веснавых нерастуючых рыб, адкладае ікру ў сакавіку-красавіку пры тэмпературы вады плюс 4-6 градусаў. Нераст шчупака пачынаецца адразу ж пасля раставання лёду і адбываецца на невялікіх глыбінях у прыбярэжнай зоне вадаёмаў, а таксама на пойме рэк і ручаёў. Пры гэтым дадзены від робіцца безабаронным перад чалавекам. Кантроль з боку прыродаахоўных органаў за выкананнем забароны забяспечвае ахову гэтага віду рыб і яго эфектыўнае ўзнаўленне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?