Бяспека Астравецкай АЭС, што будуецца на мяжы з Літвой, павінна быць клопатам ўсяго Еўрасаюза, заявіла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце. Яна адзначае, што ЕС павінен вельмі сур'ёзна ацаніць магчымасці і патэнцыйныя інструменты абмежавання імпарту электраэнергіі з гэтай АЭС на рынак Еўрасаюза.

AP

AP

«Усе мы памятаем чарнобыльскую трагедыю. Небяспечныя АЭС, якія не адказваюць міжнародным стандартам бяспекі — пагроза ўсім жыхарам Еўропы. Таму згуртаванымі намаганнямі ЕС і ўсёй міжнароднай грамадскасці мы павінны запатрабаваць, каб Астравецкая АЭС адказвала самым строгім міжнародным стандартам бяспекі, каб была праведзена незалежная і празрыстая ацэнка ўплыву на навакольнае асяроддзе, праведзены ацэнкі рызыкі і бяспекі», — перадаюцца ў прэс-рэлізе прэзідэнцкай адміністрацыі словы Д. Грыбаўскайце, якая сустрэлася ў панядзелак у Вільні з віцэ-прэзідэнтам Еўракамісіі Марашам Шэфчавічам, адказным за пытанні энергетычнага саюза ЕС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?