«Добры дзень, Наша Ніва!

Сёння атрымалі «жыроўку» з сюрпрызам. Аказалася, што падагрэў вады вырас у 8 (!) разоў. Але гэта яшчэ не ўсё.

У мінулым месяцы насупраць падагрэву стаіць 100% пакрыццё, у гэтым жа — ужо выходзіць, што мы зноў аплачваем не больш за 17%. Як так атрымалася і чаму ніхто гэта не агучваў? І як падагрэў вады са снежня 2015 года да студзеня 2016 умудрыўся вырасці ў 8 разоў пры тым, што цана на газ застаецца ранейшай, а на нафту і нафтапрадукты тыпу мазуту і інш. увогуле падае?

І чаму розныя крыніцы называюць розныя аб'ёмы кампенсацыі выдаткаў насельніцтвам: так, адзін кажа, што мы выйшлі на 100%, другі — што выйдзем да сярэдзіны 2016 года, трэці — да 2017, чацвёрты кажа, што ў плаце за ацяпленне і падагрэў вады мы павінны выйсці на 30% да 2020 года. Дзе ж усё ж такі праўда, і чым кіруецца ўрад, фарміруючы цэны на ЖКГ?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?