Прыкладна 300 чалавек узялі ўдзел у мітынгу, які прайшоў 22 лютага на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску.

Як і тыдзень таму, прысутныя індывідуальныя прадпрымальнікі патрабавалі адмены ўказа прэзідэнта № 222 аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў ІП.

Міліцыя склала пратаколы на некаторых удзельнікаў мітынгу. У дачыненні да лідара АГП Анатоля Лябедзькі супрацоўнікі міліцыі зрабілі спробу складання пратаколу, аднак іх адціснулі мітынгоўцы, утварыўшы жывы ланцужок.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?