У сераду, 16 красавіка, у Варшаве адбудзецца арыгінальная акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю. Папулярныя польскія гіп‑гоп фрыстайлісты пакажуць сваё майстэрства для беларусаў.

Імпрэза пачнецца а 20-й гадзіне польскага часу ў клюбе «Obiekt Znaleziony» . Выступяць найярчэйшыя зоркі польскай фрыстайлавай сцэны: Pan Duże Pe, Procente, WSZ, Muflon і іншыя. Артысты ў сваіх тэкстах будуць закранаць тэмы свабоды слова і дэмакратыі.

Завершыцца імпрэза непадалёк ад плошчы Пілсудзкага, дзе ў неба выпусьцяць сотні бела‑чырвона‑белых балёнікаў.

Паводле: «Wolna Białoruś»