Экс-палітвязень Мікалай Статкевіч і лідар РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка заявілі, што збіраюцца правесці ў Мінску Марш прадпрымальнікаў. Сёння яны прынеслі заяўку на правядзенне маршу ў Мінгарвыканкам.

Акцыя мае прайсці 14 сакавіка (панядзелак) па вуліцы Сурганава: ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор.

Шумчанка заявіў, што ўлада можа вырашыць праблему — пайсці на саступкі ІПэшнікам.

У той жа час на пытанне карэспандэнта «НН», чаму ён не прыйшоў на акцыі прадпрымальнікаў 15 і 22 лютага, Шумчанка адказаў, што тады здалося, што ўлады ішлі на саступкі, «таму мы вырашылі прыбраць радыкалізм».

Мікалай Статкевіч зазначыў, што калі ўлады не дазволяць акцыю 14 сакавіка, то ён будзе заклікаць грамадзян на Дзень Волі 25 сакавіка.

Нагадаем, што прадпрымальнікі ладзілі ў Мінску 15 і 22 лютага мітынгі на Кастрычніцкай плошчы. Першая акцыя сабрала да 800 чалавек, другая — каля 300 чалавек. У іх узялі пераважна ІП з рэгіёнаў. Індывідуальныя прадпрымальнікі дабіваюцца адмены ўказу №222, які ўводзіць абавязковую сертыфікацыю тавараў.

У гэту нядзелю, 28 лютага, мае прайсці трэцяя акцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?