Былы прэзідэнт Польшчы Лех Валэнса раскрыў прозвішча чалавека, якога лічыць вінаватым у сваіх праблемах, звязаных з заявамі пра яго супрацоўніцтва са службамі бяспекі часоў ПНР (першая палова 1970-х).

Валэнса сцвярджае, што «пры двух сведках падпісаў два такія дакументы, дзякуючы якім супрацоўнікі спецслужбаў маглі браць грошы для сябе».

«Яны бралі грошы для сябе, не для мяне і, о цуд, гэта рабілі па чарзе розныя людзі і досыць доўга. Я даўно перастаў з ім падтрымліваць кантакт», — напісаў Валэнса.

«Капітан Грачык (прозвішча аднаго з супрацоўнікаў службаў бяспекі, якія вялі справу «Болека»), гэта вы мяне так падставілі, а я злітаваўся над вамі. Застаецца толькі адно пытанне — вы рабілі гэта самі ці з кімсьці», — дадаў ён.

Экс-прэзідэнт Польшчы чарговы раз падкрэсліў, што падпісаў дакументы, аднак, не даносіў і не браў грошай у спецслужбаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?