Пра гэта заявіў сёння афіцыйны прадстаўнік Еўракамісіі Маргарыціс Схінас на прэс-канферэнцыі ў Бруселі.

«Еўракамісія імкнецца да рэалізацыі плана дзеянняў з Турцыяй, у прыватнасці, у святле саміту, які пройдзе, думаю, 7 сакавіка», — сказаў ён.

Сустрэча палітыкаў Еўрапейскага саюза з кіраўніцтвам Турцыі наконт пытання міграцыйнага крызісу павінна была адбыцца 18 лютага, але была адменена з-за апошняга тэракта ў Анкары.

Раней турэцкі лідар Рэджэп Таіп Эрдаган прыгразіў еўрапейскім палітыкам выпусціць усіх мігрантаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі яго краіны, далей у Еўропу. Паводле слоў прэзідэнта Турцыі, ён стаміўся ад пастаяннага націску з боку ЕС і ААН па пытаннях міграцыйнага крызісу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?