У англійскім графстве Дэван знойдзена месца сярэднявечнай бітвы часоў Нармандскага нашэсця, якая здарылася ў 1069 годзе, праз тры гады пасля перамогі Вільгельма Заваёўніка пры Гасцінгсе, і канчаткова вырашыла лёс англасаксонскай дзяржавы.

Фрагмент «Габелена Баё» з выявай Нармандскага нашэсця. Фота flickr.com/profzucker

Фрагмент «Габелена Баё» з выявай Нармандскага нашэсця. Фота flickr.com/profzucker

Паводле дадзеных гісторыкаў, сыны апошняга англасаксонскага караля Гаральда II, які загінуў У 1066 годзе пры Гасцінгсе, паспрабавалі ўзяць рэванш і выбіць нармандцаў з вострава.

Бітва адбылася на полі паміж Эплдорам і Нортэмам, на поўначы графства, дзе Годвін і Эдмунд высадзіліся 26 чэрвеня, прыплыўшы з Ірландыі на 64 караблях.

Ім супрацьстаялі аб'яднаныя сілы нармандцаў, брэтонцаў і ангельцаў пад камандаваннем Брыяна Брэтонскага.

Бітва працягвалася ўвесь дзень, бакі страцілі загінулымі больш за 3000 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0