Амерыканскі вытворца шакаладных батончыкаў, кампанія Mars Inc. вырашыла адклікаць сваю прадукцыю ў 55 краінах праз выяўлены ў ёй пластык.

EPA

EPA

Як паведамілі ў кампаніі, кавалак чырвонага пластыка быў знойдзены ў батончыку Snickers, набытым 8 студзеня ў Германіі.

Спажывец звярнуўся ў Mars, пасля чаго спецыялісты кампаніі адсачылі шлях бракаванага батончыка і прыйшлі да высновы, што ён быў выраблены на заводзе ў галандскім горадзе Фехел.

Паводле папярэдніх дадзеных, у шакалад трапіла адна з пластыкавых дэталяў, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці.

Заява аб адклiканнi прадукцыі апублікаваная на сайце дэпартамента па бяспецы харчовых прадуктаў і спажывецкіх тавараў урада Нідэрландаў.

«У цяперашні час мы спрабуем зразумець, што менавіта адбылося, але мы не можам быць упэўненыя, што гэты кавалак чырвонага пластыка не прысутнічае ў іншым прадукце з той жа вытворчай лініі», — заявіў прадстаўнік галандскага падраздзялення кампаніі агенцтву Франс прэс.

Галандскае аддзяленне кампаніі Mars паведаміла, што цесна супрацоўнічае ў вырашэнні гэтай праблемы з уладамі краіны.

«Мы хацелі б, каб пакупнікі, якія набылі адзін з такіх прадуктаў, не ўжывалі яго ў ежу», — паведаміла кампанія на сваім сайце ў Германіі.

Кампанія не паведамляе, які агульны аб'ём адкліканай прадукцыі і якімі стратамі гэта ёй павернецца.

Раней паведамлялася, што адкліканыя будуць усе прадукты Mars, Snickers, Milky Way Minis і Milky Way Miniatures, а таксама наборы цукерак Celebrations з тэрмінам прыдатнасці з чэрвеня 2016 года па студзень 2017 года.

Прадукцыя завода Mars ў Нідэрландах пастаўляецца па ўсім свеце. Гэта першы падобны выпадак на прадпрыемстве, якое працуе з 1963 года.

У снежні 2015 года Mars ужо адклікаў партыі цукерак, якія прадаваліся на Каляды ў адной з амерыканскіх гандлёвых сетак.

Тады шакалад прыйшлося адклікаць з-за наяўнасці ў ім арахіса, чаго не прадугледжвае рэцэптура і што не пазначана на ўпакоўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?