Гарадской радзе Віленскай мэрыі прадставяць праект, у адпаведнасці з якім з 2017 года ў Вільні ўвядуць «падатак на падушку» у памеры 1 еўра за начлег.

wikipedia.org

wikipedia.org

«Мы можам сабраць грошы, якія будуць плаціць госці горада, а на іх развіваць інфраструктуру горада, заахвочваць авіярэйсы і прыцягваць новых турыстаў і да т.п. Цяпер гэта робяць на грошы бюджэту, але бюджэтныя сродкі можна выкарыстоўваць больш рацыянальна», — сказаў віцэ- мэр Вільні Гінтаўтас Палуцкас.

Між тым кіраўнік Нацыянальнай асацыяцыі турбізнесу Жыдрэ Гавялене лічыць, што Вільня мае патрэбу ў інвестыцыях для развіцця маркетынгу за мяжой.

«Мы ўжо цяпер бачым, што Вільня прайграе ў канкурэнтнай барацьбе за турыстаў Рызе і Таліну. Турысты з вялікім задавальненнем трацяць грошы ў сталіцах Латвіі і Эстоніі. Калі атрымаецца ўвесці гэты падатак з 1 ліпеня і мэтазгодна выкарыстоўваць яго для маркетынгу за мяжой, думаю, што гэта будзе добрай інвестыцыяй. Яна вельмі патрэбная ў дадзены момант», — сказала Гавялене.

Такую ініцыятыву абмяркоўвалі летам мінулага года, аднак тады пытанне адклалі, паколькі кіруючая кааліцыя не узгадніла свае пазіцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?