Ужо праз некалькі тыдняў стане ясна, ці атрымаецца ўстанавіць і падтрымліваць рэжым спынення агню на тэрыторыі Сірыі і ці магчыма будзе пачаць пераходны палітычны працэс у гэтай краіне, сказаў кіраўнік Дзярждэпартамента ЗША Джон Керы ў аўторак, 23 лютага, выступаючы ў Сенаце. Ён запэўніў, што на выпадак, калі гэтага не адбудзецца, у Вашынгтона распрацаваны альтэрнатыўны план.

«Праз месяц ці два мы ўбачым, наколькі сур'ёзны гэты пераходны працэс. Асаду прыйдзецца прыняць шэраг рашэнняў аб фарміраванні рэальнага пераходнага ўрадавага працэсу, - сказаў Керы. — У адваротным выпадку мы разглядаем варыянт «плана Б».

Як удакладняе агенцтва Reuters, ён, імаверна, меў на ўвазе меры, якія прадугледжваюць і вайсковыя дзеянні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?