«Інфармацыя пра падзенне снарада нібыта ў населеным пункце, размешчаная на асобных інтэрнэт-рэсурсах, не адпавядае рэчаіснасці», — сказалі ў міністэрстве.
Прэс-служба ваеннага ведамства патлумачыла, што падзенне супрацьтанкавага снарада адбылося 16 лютага падчас планавых стрэльбаў не ў населеным пункце, а на ўскраіне Заслонаўскага палігона. Пры гэтым ніхто не пацярпеў, разбурэнняў няма. «Тым не менш праводзіцца праверка, дэталёва вывучаюцца прычыны і абставіны падзення снарада ва ўказаным месцы», — падкрэслілі ў Мінабароны.