Кітайская сталіца абагнала Нью-Ёрк па колькасці даляравых мільярдэраў.
Больш за тое, паводле дадзеных шанхайскай кампаніі Hurun, якая штогод выпускае даклад аб колькасці мільярдэраў у свеце, Пекін стаў новай сусветнай сталіцай для самых багатых. Колькасць мільярдэраў ў гэтым горадзе павялічылася за год з 95 да 100 чалавек.
Паводле даследавання, у агульнай колькасці ў свеце цяпер пражывае 2188 чалавек, маёмасць якіх перавышае 1 млрд даляраў, 47 з іх — маладзейшыя за 40 гадоў.
У тройку лідараў па колькасці даляравых мільярдэраў, акрамя Кітая і ЗША, уваходзіць Індыя.