Акцыя «Адзіны дзень зніжак» пройдзе ў буйных універмагах Мінска 27—28 лютага, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.
Гандлёвы дом «На Нямізе», універмаг «Беларусь» і ГУМ прадаставяць пакупнікам 20-працэнтную зніжку на ўсе нехарчовыя тавары. Набыць тавар танней на 15% змогуць мінчане і госці сталіцы ў «Кірмашы». Зніжку 17% падорыць пакупнікам ЦУМ.
Таксама ў гэтыя выхадныя ў мікрараёне Сокал на пляцоўцы па вул.Барамзіной, 10а з 9.00 да 16.00 пройдзе кірмаш «Рыба Беларусі». Можна набыць прадукцыю па цэнах вытворцы. Карп элітны абыдзецца Br35-50 тыс. за кілаграм, карась — ад Br25-30 тыс., таўсталобік — ад Br25 тыс. да Br40 тыс., белы амур — да Br50 тыс., сом — да Br70 тыс., шчупак — ад Br31,6 тыс. да Br56 тыс., фарэль — Br90-100 тыс. На кірмашы можна будзе купіць замарожаныя паўфабрыкаты, рыбны фарш, вэнджана-вяленую рыбную прадукцыю.