Кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа» 26 лютага ў 19.00 запрашае на творчую сустрэчу з фольк-дуэтам «Старое сяло» (Юлія Літвінава і Васіль Грынь), аўтарамі вакальнага дыску «Дарожанька», пресьвечанаму нараднай вакальнай спадчыне Беларускага Палесься.

Падчас многіх іх экспедыцый даводзілась запісваць лірычныя сьпевы ад пажылых вяскоўцаў, якія выконваліся на два галасы – мужчынскі і жаночы. Такі сьпеў захоўвае і перадае ўнутраную эмоцію, абвастрае ўспрыманьне і перажываньне зьместу і мелодыі песень пра каханьне, нараджэньне і сьмерць, свабоду і няволю, чадавечае жыцьцё. Даводзілася таксама чуць і сольнае выкананьнк даўніх песень і захапляцца майстэрствам простых людзей сьпяваць «па-старому».

У праграме Вас чакаюць: 
- гісторыі аб стварэньні дыску 
- дэманстрацыя экспедыцыйных відэаматэрыялаў, якія леглі ў аснову альбома 
- фольк-віктарына ад Юліі Літвінавай (палескія загадкі) і прызы пераможцам 
- дыск «Дарожанька» 
- кароткі майстар клас па вакалу ад Васіля Грыня 
- песьні а дыску «Дарожанька» у выкананьні Юліі Літвінавай і Васіля Грыня 
- магчымасьць набыць дыск з асабістымі подпісамі стваральнікаў альбома

Чакаем вас па адрасе праспект Дзяржынскага 9, «Кніжная Шафа» (уваход са двара).

Тэлефон: +375 17 234 48 64, [email protected].

Кантактная асоба: Анастасія Дудкова, +375 29 637 09 53.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0