Facebook увёў пяць альтэрнатыў лайку. Пры дапамозе новых абразкоў карыстальнікі могуць сказаць не толькі «Мне падабаецца», але і прызнацца ў каханні, засмяяцца, здзівіцца, выказаць смутак і гнеў.

Каб паставіць новую эмоцыю, у мабільнай аплікацыі трэба заціснуць лайк, а ў вэб-версіі навесці курсор і пачакаць.

Тэставанне некалькіх эмоцый пачалося ў кастрычніку 2015 года — тады гэта пачало працаваць толькі ў іспанскай і ірландскай версіях сацыяльнай сеткі, перадае meduza.io. Цяпер магчымасць паставіць смайлік пад постам даступная ўсім карыстальнікам.

Заснавальнік Facebook Марк Цукерберг, анансуючы новыя магчымасці, казаў, што смайлікі, вядома, не кнопка «Не падабаецца» (якую чакалі шматлікія юзеры), але яны ўсё ж дазваляюць па-новаму рэагаваць на публікацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0