У Баранавіцкім раёне пасажыр таксі спрабаваў задушыць кіроўцу.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, гэта здарылася 20 лютага прыкладна ў шэсць раніцы пры пад'ездзе да вёскі Русіно, куды 34-гадовы мужчына вяртаўся дадому на таксі пасля распівання ў адным з бараў у Баранавічах спіртных напояў. Вяскоўцу выклікаў таксі яго знаёмы і аплаціў праезд.

Недалёка ад вёскі Русіно пасажыр запатрабаваў кіроўцу спыніцца, заявіў, што ў іх страляюць, і, выкарыстоўваючы пачак соку, пачаў адстрэльвацца з яго, як з аўтамата. Затым мужчына схапіў кіроўцу і стаў яго душыць.

У гэты момант пад'ехалі калегі таксіста і спынілі дзеянні зламысніка.

Да гэтага інцыдэнту 26-гадовы таксіст націснуў трывожную кнопку, бо баяўся супрацьпраўных дзеянняў з боку пасажыра. У ходзе паездкі той патрабаваў спыніцца і прапаноўваў кіроўцу пабіцца.

23 лютага Баранавіцкім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да 34-гадовага жыхара вёскі Русіно, працоўнага адной з арганізацый, распачата справа па ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства). Раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за рабаванне і крадзеж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?