24 лютага Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева вызначыў меру стрыманьня Васілю Парфянкову — хатні арышт на 2 месяцы.

Парфянкоў у судзе

Парфянкоў у судзе

Учора стала вядома, што былы беларускі палітвязень Васіль Парфянкоў затрыманы за ўдзел у акцыі, якую зладзіў Добраахвотніцкі корпус «Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў».

20 лютага байцы корпусу разам са сваім камандзірам Міколам Каханіўскім разграмілі кіеўскі офіс Рыната Ахметава, офіс расейскага «Альфа-банку» і офіс «Сбербанка России». Каханіўскі сказаў, што акцыя была скіраваная супраць расейскага бізнэсу ва Ўкраіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?